Мой родны кут

Калектыў УП «Белтэхагляд» вырашыў падтрымаць абвешчаны ў краіне Год малой радзімы. Накіравацца ў падарожжа? Арганізаваць суботнік? Пасадзіць дрэвы? Так, і ў дадатак кіраўніцтва сумесна з прафсаюзным камітэтам запрасіла супрацоўнікаў паўдзельнічаць у фотаконкурсе.

Тэма малой радзімы, як ніколі раней, часта ўздымаецца ў гэтым годзе. Сродкі масавай інфармацыі штодня прапануюць матэрыялы пра розныя куткі Беларусі. Падчас турзлётаў прафсаюзныя калектывы рыхтуюць творчыя нумары, аб’яднаныя тэматыкай малой радзімы. Аднак калі запытацца ў дзіцяці, што такое малая радзіма, адказ мы можам і не атрымаць. Таму што для дзяцей увесь навакольны свет – гэта і ёсць iх радзiма. Толькі з цягам часу і пад уплывам абставін мы разумеем, што акрамя агульнага вялікага і патрыятычнага ўспрымання Радзімы існуе яшчэ адно. Яно маленькае і можа ўтульна ўладкавацца ў нашых успамінах. З ім звязаны шчаслівыя моманты сяброўства і першыя спатканні з каханнем. Менавіта да малой радзімы мы імкнемся ў час турботы і смутку, каб знайсці цеплыню паразумення.

Аргкамітэт конкурсу прапанаваў супрацоўнікам УП «Белтэхагляд» даслаць фотаздымкі сваіх родных мясцін, помнікаў архітэктуры, землякоў і калег. Станцыі дыягностыкі абслугоўваюць кожны раён Беларусі, і на кожнай працуе інжынер дзяржтэхагляду. Таму геаграфія дасланых фотаздымкаў уразіла. Напрыклад,  першым адбылося знаёмства з Верхнядзвінскам Віцебскай вобласці, а потым фотаздымкі накіравалі нас у г. п. Уваравічы Гомельскай вобласцi. Так кожны дзень на карце Беларусі з’яўляліся новыя кропкі, адкуль прыляталі фотаздымкі. Безумоўна, каб падтрымаць інтарэс і заахвоціць удзельнікаў, усе інжынеры-фатографы сталі ўдзельнікамі адной з васьмі намінацый конкурсу фотаработ «Мой родны кут».

З 16 мая па 16 чэрвеня ў аргкамітэт прыйшло больш за 350 фотаздымкаў. Журы было прыемна ўражана iх якасцю і нават вырашыла: акрамя пераможцаў у кожнай намінацыі, вызначыць аднаго ўдзельніка спецыяльным прызам. Гран-пры атрымаў Алег Шчыкачыхін – інжынер па допуску ТС з г. Мінска.

ПРЫЗЁРЫ Ў АСНОЎНЫХ НАМІНАЦЫЯХ РАЗМЕРКАВАЛІСЯ НАСТУПНЫМ ЧЫНАМ:

«Архітэктура маёй малой радзімы»

1 месца – Мікалай Хартановiч (філіял УП «Белтэхагляд» у Брэсцкай вобласці);

2 месца – Яўген Хамякоў (філіял УП «Белтэхагляд» у г. Мінску і Мінскай вобласці);

3 месца – Віктар Пасюкевіч (філіял УП «Белтэхагляд» у г. Мінску і Мінскай вобласці).

«Мая сем’я»

1 месца – Аляксандр Цвірко (філіял УП «Белтэхагляд» у Гродзенскай вобласці);

2 месца – Уладзімір Здановіч (філіял УП «Белтэхагляд» у Брэсцкай вобласці);

3 месца – Дзяніс Фесін (філіял УП «Белтэхагляд» у Магiлёўскай вобласці).

«Гісторыя маёй малой радзімы»

1 месца – Сяргей Сувораў (філіял УП «Белтэхагляд» у Магілёўскай вобласці);

2 месца – Іван Савіцкі (філіял УП «Белтэхагляд» у г. Мінску і Мінскай вобласці);

3 месца – Пётр Габрус (філіял УП «Белтэхагляд» у Віцебскай вобласці).

«Дасягненні маёй малой радзімы»

1 месца – Дзмітрый Кавальчук (філіял УП «Белтэхагляд» у Віцебскай вобласці);

2 месца – Аляксей Мартынчык (г. Мiнск)

3 месца – Міхаіл Мядзекша (філіял УП «Белтэхагляд» у Гродзенскай вобласці);

«Прырода маёй малой радзімы»

1 месца – Марына Валасюк (філіял УП «Белтэхагляд» у Брэсцкай вобласці);

2 месца – Павел Марковіч (філіял УП «Белтэхагляд» у Віцебскай вобласці);

3 месца – Віталь Венгура (філіял УП «Белтэхагляд» у Гомельскай вобласці).

«Арт-фота»

1 месца – Ігар Шунібораў (філіял УП «Белтэхагляд» у Магілёўскай вобласці);

2 месца – Дзмітрый Адамовіч (філіял УП «Белтэхагляд» у г. Мінску і Мінскай вобласці);

3 месца – Настасся Кебіч (г. Мiнск).

Мой родны кут Мой родны кут Мой родны кут

Падарожжа па Беларусі вачамі супрацоўнікаў «Белтэхагляду» будзе публікавацца на старонках «ТБ».

Таццяна СЦЯПАНАВА

Добавить комментарий