Мядовы Спас святкавалі ў Альбуцi

У жніўні прайшло мерапрыемства «Мядовы Спас у Альбуці», прысвечанае 95-годдзю паэмы «Новая зямля». Месцам яго правядзення стала мемарыяльная сядзіба Альбуць у Стаўбцоўскім раёне. У iм прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага метрапалітэна. Яны прайшліся па мясцінах дзяцінства класіка, якія ён уславіў у сваім знакамітым творы.

У сядзібе была размешчана выстава майстроў народнага мастацтва. На працягу ўсяго свята для гасцей выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці Стаўбцоў, сустракалі ўсіх песнямі і жартамі. У гэты дзень прайшлі таксама забаўляльная праграма «Мёд на стале – дабрабыт у сям’і», экскурсія па мемарыяльнай сядзібе філіяла музея Якуба Коласа, тэатралізаваная праграма «Знахарчыны забавы» з удзелам казачных персанажаў, віктарына «Ах, мядок, мядок», майстар-клас ад пчалавода, кансультацыя ўрача-касметолага «Лячэбныя якасці мёду». Пачастункам для гасцей свята сталi мёд, травяная гарбата, блінцы.

Андрэй ДРОБ

Добавить комментарий